close
Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Да выдалення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.

Альтэрнатывы

[правіць зыходнік]

Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:

Выстаўленне старонкі да выдалення

[правіць зыходнік]
  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Калі вы берацеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, можна скарыстацца наступным значком:

✋ Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.

Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць і Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Бягучыя абмеркаванні

[правіць зыходнік]

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху Дадаць тэму

Адна з ініцыятыў, якіх туча. Не паказана значнасць. Вікіпедыя — не дошка для рэкламы. Калі б была значнасць і грамадская зацікаўленасць — іншая справа. Тут проста справа стварыць артыкул пра праект. Plaga med (размовы) 02:15, 18 мая 2026 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. --JerzyKundrat (размовы) 08:34, 18 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Feeleman (размовы) 11:24, 18 мая 2026 (+03)[адказаць]

Энцыклапедычная значнасць адсутнічае. --JerzyKundrat (размовы) 17:03, 8 мая 2026 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Акрамя таго, што адсутнічае значнасць, дык і артыкул выглядае бедна. Няма крыніц, зносак. Feeleman (размовы) 19:00, 14 мая 2026 (+03)[адказаць]

Удзельнік Pabojnia выставіў артыкул на хуткае выдаленне з пытаннем значнасці. Я бачу некалькі крыніц, таму перанёс сюды на абмеркаванне. --MocnyDuham (размовы) 17:05, 7 мая 2026 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Не пабачыў значнасць праз малую колькасць заслуг і твораў. Feeleman (размовы) 19:02, 14 мая 2026 (+03)[адказаць]
Удзельнік:Feeleman, няма ў нас такой практыкі, каб мы лічылі, што заслуг і твораў мае быць найменей, як напр. па чатыры ці сем. --JerzyKundrat (размовы) 08:42, 18 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Крытыка "ЛіМ" змясціла рэцэнзію на яе зборнік, так што значнасць для беларускамоўнага творцы відавочна пацверджана. --JerzyKundrat (размовы) 08:41, 18 мая 2026 (+03)[адказаць]

Аб'екты не выбіваюцца з шэрагу апісаных у артыкуле Душкава#Славутасці. Назбіраць інфармацыі на асобныя артыкулы пра іх немагчыма. --JerzyKundrat (размовы) 23:28, 6 мая 2026 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць, згодны з аргументацыяй. Feeleman (размовы) 19:03, 14 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Значнасць не паказана. DobryBrat (размовы) 16:45, 2 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Кандыдат навук, выдаў беларускамоўны дапаможнік «Тэорыя iмавернасцей i матэматычная статыстыка». Для БелВікі гэта істотна. --JerzyKundrat (размовы) 22:21, 3 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. У яго шмат прац, звычайна столькi прац у прафесароў. Ён даказаў вельмi важную тэарэму. James M Irons (размовы) 01:45, 5 мая 2026 (+03)[адказаць]
Тут не прынята разглядаць пладавітасць аўтара як доказ значнасці. Удзельнік:James M Irons, пра тэарэму распавядзіце падрабязней, калі ласка. --JerzyKundrat (размовы) 01:51, 5 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць Бесараб піша ў Вікі, нібы гэта яго ўласны дзённічак. У артыкула няма значнасці.--Lš-k. (размовы) 13:27, 19 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Шаноўны месье, згодна з правіламі Беларускай Вікіпедыі, заклікаю вас устрымлівацца ад пераходу на асобы і абмяркоўваць змест артыкула, а не яго аўтараў (парушэнне ВП:ЭП — Этычныя паводзіны і ВП:ДН. Сцвярджэнне «няма значнасці» не адпавядае рэчаіснасці бо артыкул абапіраецца на аўтарытэтныя, незалежныя другасныя крыніцы — разгорнутыя рэпартажы ў буйнейшых медыя («Белсат» і г.д.), якія падрабязна асвятлялі як сам факт івэнту, гэтак і тэмы дакладаў спікераў. Што тычыцца абвінавачвання ў стварэнні «ўласнага дзённічка» (намёк на канфлікт інтарэсаў — ВП:КІ): цяперашні тэкст артыкула напісаны ў максімальна сухім, нейтральным і энцыклапедычным стылі без якіх-небудзь ацэначных меркаванняў. Правілы не забараняюць рэдагаваць артыкулы пра падзеі з уласным удзелам, калі тэкст падмацаваны аўтарытэтнымі крыніцамі. Калі вы бачыце канкрэтны радок, які не пацверджаны крыніцай, вы, як удзельнік Вікіпедыі, можаце выправіць фармулёўку. Калі ж вы працягваеце лічыць, што міжнародная канферэнцыя франшызы TEDx, у якой прынялі ўдзел знакавыя прадстаўнікі беларускай навукі і бізнесу, апублікаваная ў афіцыйным сусветным рэестры і асветленая нацыянальнай прэсай, «не мае значнасці» — то вы зрабілі ужо свой "уклад", выставілі артыкул на вылучэнне да выдалення. Але майце на ўвазе, што рашэнне супольнасці павінна (і будзе хутчэй за ўсе) прымацца на падставе прадстаўленых незалежных СМІ і выканання фармальных правілаў, а не суб'ектыўных эмоцый ці вашай, вельмі відавочнай асабістай непрыязнасці да Бесараба. SiaRV (размовы) 15:43, 19 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Навошта вы гаворыце пра сябе ў трэцяй асобе? Што да вашых багатых спасылак на правілы — мы тут пішам энцыклапедыю, а не гуляемся ў футбол правілам і рэкламуем сябе. Вікіпедыя:Ігнаруйце ўсе правілы. Артыкул не мае значнасці. Lš-k. (размовы) 20:35, 19 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Месье, па-першае, у артыкуле я згадваю сябе ў трэцяй асобе, таму што гэтага прама патрабуе базавы энцыклапедычны стыль і правіла нейтральнага пункта гледжання. Пісаць у Вікіпедыі тэкст у духу «я выступіў на канферэнцыі» — гэта абсурд. Вы сурьезна, агулам, такое пытаеце?
Па-другое, я шчыра заклікаю вас спыніць выкарыстоўваць старонку размоў для трансляцыі нейкай дрэнна схаванай зайздрасці, асабістай непрыязнасці. Гэты пераход на асобы і пастаянныя эмацыйныя выказванні не проста з'яўляюцца прамым парушэннем этыкі, яны шчыра стамляюць і адцягваюць ад канструктыўнай працы над праектам.
Па-трэцяе. Вы кажаце, што мы «тут пішам энцыклапедыю». Вось і давайце яе пісаць. Паспрабуйце апераваць канкрэтнымі фактамі і аргументамі са СМІ, а не вашымі суб'ектыўнымі ацэначнымі меркаваннямі ці эмоцыямі. Правілы Вікіпедыі створаныя як падмурак, які абараняе энцыклапедыю ад хаосу і персанальнай "самнабулічнай" цэнзуры асобных удзельнікаў, якія вырашаюць, каму даваць значнасць, а каму не.
І самае галоўнае. Мы пішам энцыклапедыю навакольнага свету. Вікіпедыя — гэта жывая, актуальная сістэма, каштоўнасць якой менавіта ў тым, што яна фіксуе рэчаіснасць тут і цяпер, гэта не пакрыты пылам злепак палеанталагічнага музея, дзе дазволена пісаць выключна пра старыя вескі і падзеі стагадовай даўніны. Калі пра нешта пішуць аўтарытэтныя крыніцы (Deutsche Welle, Белсат, Zerkalo, Plan B), то я лічу мэтазгодным пра гэта пісаць у Вікіпедыю. Калі вы не чытаеце навін, не ведаеце пра падзеі - гэта толькі і толькі вашы асабістыя праблемы. Так што, падсумоўваючы, калі ў вас ёсць прэтэнзіі да канкрэтных радкоў ці аўтарытэтнасці прадстаўленых СМІ — прыводзьце іх. У іншым выпадку, працяг дыялогу ў падобным тоне лічу для сябе бессэнсоўным выдаткоўваннем часу. SiaRV (размовы) 10:43, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Удзельнік:Siarhei V, калі вы чытаеце навіны і ведаеце пра падзеі, гэта не нагода спаміць у Вікіпедыю. --JerzyKundrat (размовы) 10:48, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Скажу вам так. Кожны піша Вікіпедыю так, як хацеў бы яе чытаць. Мне цікава чытаць артыкулы, у якіх ёсць глыбіня, жывы кантэкст і якасныя спасылкі. Чытаць і пладзіць плоскія артыкулы без сувязі з рэальнасцю — гэта ператвараць Вікіпедыю ў мёртвы тэлефонны даведнік. Я пішу разгорнута з павагі да будучых чытачоў, не бачу сэнса абмяжоўвацца парай дзяжурных радкоў, калі можна НЕ абмяжоўвацца. SiaRV (размовы) 11:00, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Няпраўда ваша, абавязковымі для рэдактараў з'яўляюцца Вікіпедыя:Пяць слупоў. --JerzyKundrat (размовы) 11:05, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Ооо, «Пяць слупоў», давайце паглядзім што ўнутры:
Першы слуп нам кажа што «Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя», якая павінна ўключаць элементы ўніверсальных ведаў на аснове аўтарытэтных крыніц. На мой погляд, жаданне некага абкарнаць тэкст да ўзроўню незразумелага сухога абрубка без гістарычнага кантэксту і глыбіні як раз такі ідзе ўразрэз з місіяй стварэння якаснай і аб'ёмнай энцыклапедыі.
Чацверты слуп з яго «Удзельнікі павінны ставіцца адзін да аднаго з павагай і не пераходзіць на асобы». Нават у нашым гэтым абмеркаванні відавочна бачны дрэнна схаваная таксічнасць, персанальныя выпады, безапеляцыйныя спробы абясцэніць чужую працу. Не час, як кажа месье вышэй «гуляць ў футбол правіламі», бывае што «не да законаў»
Нарэшце пятае, «Вікіпедыя не мае суровых правілаў». Яе галоўная мэта - гэта інтэлектуальная карысць. Калі выкарыстоўваць правілы не як інструмент паляпшэння, а як дубінку-шлагбаўм для ўласнай "вахцёрскай" самасцвярджанасці і выдалення інфармацыі гэта і есць, тая самая, класічная гульня з правіламі. Толькі абсалютна не прыносячая ніякай карысці свету, у адрозненне ад таго, як вы кажаце «спама», падцверджанага разгорнутыми артыкуламі з DW ці Белсата. SiaRV (размовы) 11:28, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Ну уж нет, чытаць правілы будзем не выбарачна, а па парадку. Пачнем з пункта 1. Вікіпедыя — энцыклапедыя, якая ўвабрала элементы агульных энцыклапедый, спецыялізаваных энцыклапедый і альманахаў. Усе артыкулы мусяць трымацца прынцыпу «Не ўласнае даследаванне» і імкнуцца да дакладнасці. Вікіпедыя не месца для асабістых думак, досведу, аргументаў. Вікіпедыя — гэта НЕ непераборлівы збор інфармацыі. Гэта НЕ збор дробных і трывіяльных фактаў, НЕ трыбуна, НЕ месца для самарэкламы, НЕ эксперымент у анархіі ці дэмакратыі, НЕ каталог сеціўных старонак. Таксама Вікіпедыя НЕ збор арыгінальных дакументаў, НЕ слоўнік і НЕ газета, дзеля гэтага існуюць суседнія праекты Вікікрыніцы (Wikisource), ВікіСлоўнік (Wiktionary) і ВікіНавіны (Wikinews), адпаведна. --JerzyKundrat (размовы) 11:32, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
«Не ўласнае даследаванне і не асабістыя думкі»'': Тэкст артыкула грунтуецца ВЫКЛЮЧНА на матэрыялах і цытатах з аўтарытэтных незалежных медыя сусветнага і нацыянальнага ўзроўню (Deutsche Welle, Belsat, Zerkalo). Трансляцыя фактуры з найбуйнейшых СМІ гэта не «асабісты досвед», гэта фундаментальнае правіла правяральнасці.
«НЕ збор дробных і трывіяльных фактаў / НЕ газета»: Вікіпедыя выкарыстоўвае матэрыялы газет для фіксацыі гістарычна і сацыяльна значных фактаў. Першая за мяжой афіцыйная канферэнцыя TEDx беларускай дыяспары, якая аб'яднала на адной сцэне стваральнікаў карпарацый, аналітыкаў, навукоўцаў гэта не «трывіяльны дробны факт». Гэта адметнейшая культурная і інтэлектуальная з'ява, маштаб якой аб'ектыўна зафіксаваны СМІ першага эшалона. Ігнараваць гэты маштаб можа толькі чалавек, цалкам адарваны ад кантэксту навакольнай рэчаіснасці.
«НЕ трыбуна і НЕ месца для самарэкламы»: Тое, што маё імя і ключавыя тэзісы з выступу фігуруюць у артыкуле поруч з іншымі выступоўцамі гэта прамое адлюстраванне таго, што вынесена ў загалоўкі і тэксты ў незалежнай прэсе. Энцыклапедыя літаральна абавязана трансляваць тое, што напісана ў аўтарытэтных другасных крыніцах. Выдаленне аб'ектыўных, пацверджаных прэсай фактаў выключна з-за таго, што вас персанальна раздражняе наяўнасць пэўнага прозвішча, кваліфікуецца ў Вікіпедыі як вандалізм i цэнзура.
Так что хопіць усляпую капіраваць правілы. Пакуль я не бачу ніводнага прэтэнзійнага факта па сутнасці пададзеных незалежных крыніц, толькі нейкі марны эмацыйна-бюракратычны спам.
Спадарства, я шчыра не разумею навошта вы гэта робіце? SiaRV (размовы) 11:42, 20 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Я дык шчыра не разумею, навошта вы робіце сабе рэкламу ў Вікіпедыі замест напісання і рэдагавання артыкулаў пра сапраўды патрэбныя рэчы. Тут столькі працы на любую тэму, што хопіць на дзесяцігоддзі. А для звычайных падзей ёсць асобныя рэсурсы. Lš-k. (размовы) 11:50, 22 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
У мяне хапае артыкулаў і пра сапраўдны патрэбныя рэчы (патрэбныя мне і такім як я, напрыклад маім чытачам), і я іх пішу. А датычна падзеі, то я паспрабаваў данесці ў артыкуле чаму лічу падзею НЕшараговай і ў чым яе важлівасць для супольнасці беларусаў. SiaRV (размовы) 12:38, 22 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць, гэта проста адна з шэрагу падзей, якая згадвалася ў навінах дня. --JerzyKundrat (размовы) 15:59, 19 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, ну якая ж "шараговая" падзея. На шараговую падзею, напрыклад, Белсат не робіць разгорнуты рэпартаж з аналізам кантэксту і дэталёвым цытаваннем спікераў (адна з цытат нават вынесена ў загаловак). Але тут самае галоўнае, што гэта першая ў гісторыі канферэнцыя глабальнай франшызы TEDx, арганізаваная беларускай супольнасцю за межамі Беларусі. Гэты беспрэцэдэнтны статус, для прэсы і эміграцыі гэта ўнікальная інтэлектуальная з'ява, якая стварае гісторыю дыяспары тут і цяпер. На мой погляд аб'ектыўныя крытэрыі энцыклапедычнай значнасці тут выкананы з вялікім лішкам SiaRV (размовы) 16:26, 19 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны разглядзіце магчымасць дадавання гэтых звестак у іншыя звязаныя артыкулы. Таксама пытанне вікіфікацыі, на артыкул толькі спасылкі з артыкулаў пра выступоўцаў. Слабавата агулам там з крыніцамі і са значнасцю. Як і пісаў, занадта хутка дадалі ў вікі. Plaga med (размовы) 13:33, 26 красавіка 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць, не пабачыў значнасці. Выглядае як звычайная падзея. Feeleman (размовы) 11:16, 2 мая 2026 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Ёсць значнасць, TEDx. James M Irons (размовы) 01:49, 5 мая 2026 (+03)[адказаць]
Для гэтага існуе асобны артыкул пра TEDx. Так якраз ёсць беларускі раздзел для запаўнення. Няма сэнсу ствараць асобны артыкул для падзеі звычайнай. Feeleman (размовы) 19:06, 14 мая 2026 (+03)[адказаць]
BERJAYA
Не даводзьце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.