close
Перайсці да зместу

Амерыкана-ізраільскія ўдары па Іране (2026)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Амерыкана-ізраільскія ўдары па Іране — ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана, якая пачалася 28 лютага 2026 года.

Амерыкана-іранскія адносіны і ізраільска-іранскія адносіны доўгі час заставаліся напружанымі.

Сярод прычын узброенага канфлікту называюцца нявырашаныя супярэчнасці паміж бакамі[1]. Іран не згаджаўся згарнуць узбагачэнне ўрану, гэта магло прывесці да стварэння ядзернай зброі, пры тым, што ўлады Ірана заяўлялі пра развіццё мірнай ядзернай праграмы. Ракетная праграма Ірана выклікала асцярогі ЗША і Ізраіля па пытаннях гіпергукавых, балістычных тэхналогій. Іран падтрымліваў сваіх проксі, у т. л. Хезбалу, хусітаў, іракскую шыіцкую міліцыю.

Ірана-ізраільскі канфлікт разгортваецца з 2024 года на фоне вайны ў Газе.

Удары былі нанесеныя падчас працяглых ірана-амерыканскіх перамоў.

28 лютага 2026 года ізраільскія ВПС, у рамках аперацыі «Ільвіны рык»[2][3][4], нанеслі ўдары па Іране пры падтрымцы ЗША. У паведамленні прэс-службы ізраільскага Міністэрства замежных спраў было сказана, што Дзяржава Ізраіль нанесла прэвентыўны ўдар[5] для прадухілення пагрозы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў мэтамі пачатай аперацыі абарону «амерыканскага народа і ліквідацыю пагроз з боку рэжыму Ірана»[6], ён заявіў пра недапушчэнне атрымання Іранам ядзернай зброі[7]. Амерыканская аперацыя атрымала назву «Эпічная лютасць»[8].

Пад удары трапілі буйнейшыя іранскія гарады, у тым ліку Тэгеран[9]. У выніку авіяўдару па яго рэзідэнцыі быў забіты духоўны лідар і фактычны правіцель Ірана Алі Хаменеі. У выніку ўдараў ЗША і Ізраіля таксама загінулі галоўнакамандуючы Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі Махамад Пакпур, начальнік Генеральнага штаба УС Ірана Абдольрахім Мусаві. Агенцтва IRNA паведаміла аб гібелі сакратара Савета па абароне Ірана Алі Шамхані і кіраўніка Мінабароны Азіза Насірзадэ[10].

У Іране паведамлена аб гібелі не менш за 787 чалавек (у тым ліку 180 — пры ўдары па школе ў Мінабе)[11].

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў аб маштабнай аперацыі ў адказ. Паведамлялася аб атаках па Ізраілі, а таксама па ваенных базах ЗША ў Бахрэйне, Іарданіі, Катары, Кувейце, ААЭ і Саудаўскай Аравіі[10].

Ізраіль увёў у краіне надзвычайнае становішча і закрыў сваю паветраную прастору для грамадзянскіх самалётаў[12].

  1. Атака на Иран: военный эксперт назвал, что послужило спусковым крючком (руск.)
  2. «Щит Иегуды», «Рычание льва» и «Эпическая ярость»: Израиль и США атаковали Иран - NEWSru.co.il
  3. Israel names its operation against Iran «Lion’s Roar» — The Times of Israel
  4. Israel names operation against Iran ‘Lion’s Roar’ — Iran International
  5. Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па Іране, у Тэгеране грымяць узрывы — belta.by
  6. BBC News | Русская служба. Telegram. Праверана 28 лютага 2026.
  7. Трамп: ЗША пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана — belta.by
  8. Department of War on X. x.com (28/02/2026).
  9. МЗС Ірана пацвердзіла гібель кіраўнікоў Мінабароны, КВІР, Генштаба і Савета па абароне . belta.by (2 сакавіка 2026). Праверана 2 сакавіка 2026.
  10. а б Канфлікт на Блізкім Усходзе. Развіццё сітуацыі на 1 сакавіка . belta.by (1 сакавіка 2026). Праверана 1 сакавіка 2026.
  11. Tucker Reals. U.S. death toll in Iran war rises to 6 as Trump says campaign could last 5 weeks (англ.). CBS News (3 сакавіка 2026).
  12. Israel launches strike against Iran, declares state of emergency across country (англ.). edition.cnn.com. Праверана 28 лютага 2026.