close
Перайсці да зместу

NetPositive

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
NetPositive
NetPositive 2.2 на BeOS R5
NetPositive 2.2 на BeOS R5
Тып Браўзер
Распрацоўшчык Be Inc.
Аперацыйная сістэма BeOS, Zeta, Haiku
Апошняя версія 2.2
Тэставая версія 3d3

NetPositive, таксама вядомы як Net+ — убудаваны браўзер BeOS. Распрацоўшчык — Be Inc. Часткова падтрымлівае HTML 3.2, у версіі 3 была дададзена частковая падтрымка JavaScript. Java і CSS не падтрымліваюцца. Развіўся на аснове самага першага, найпрасцейшага HTML-браўзера для BeOS пад назвай Orb, які быў створаны распрацоўшчыкамі для зручнага чытання дакументацыі ў HTML-фармаце.

Паведамленні пра памылкі браўзерам выдаваліся ў выглядзе хайку (хоку) — нерыфмаваных японскіх трохрадкоўяў. У гонар гэтай асаблівасці была названая адкрытая BeOS-сумяшчальная АС Haiku.[1][2]

У адпаведнасці са стандартамі, NetPositive адлюстроўвае фон HTML-старонак па змаўчанні шэрым колерам. Іконка браўзера адлюстроўвае сёрфера на фоне планеты Зямля.

Пасля закрыцця Be Inc. у сетцы з’явіўся праект NetOptimist. Дадзены праект прадугледжвае стварэнне аналага Net+ з падтрымкай сучасных тэхналогій, пры гэтым не нагруважанага велізарнай колькасцю функцый. Фінальная версія так і не выйшла, а апошняя навіна была ў 2002 годзе[3].

Альтэрнатывай гэтаму браўзеру на платформе BeOS сталі перанесеныя на яе браўзеры Arora, NetSurf, Opera і Firefox (афіцыйна не падтрымліваецца на BeOS), а таксама WebPositive, натыўны браўзер на тэхналогіі WebKit.

  1. BeOS (NetPositive) haiku error messages
  2. NetPositive error messages
  3. Сайт праекта. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2005. Праверана 17 верасня 2005.