BeFS
Be File System (BFS, часта называецца BeFS, каб не блытаць з Boot File System) — файлавая сістэма, створаная для аперацыйнай сістэмы BeOS.
Дамінік Джампаола і Сірыль Мёрыён працавалі над ёй больш за 10 месяцаў,[1] пачынаючы з верасня 1996 года. Гэта 64-бітная журналяваная файлавая сістэма з падтрымкай пашыраных файлавых атрыбутаў (метаданых), індэксаваная, што набліжае яе функцыянальнасць да рэляцыйных БД. Сістэма можа выкарыстоўвацца для разбіўкі дыскет, CD-ROM, вінчэстараў і флэш-носьбітаў, хоць выкарыстанне сістэмы на невялікіх носьбітах праблематычна: загалоўкі самой сістэмы займаюць ад 600 KB да 2 MB.
Іншыя рэалізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1999 Makoto Kato распрацаваў драйвер BeFS для Linux, які, аднак, не быў дапісаны да стабільнага стану, таму ў 2001 выйшаў іншы драйвер, які напісаў Will Dyson.
Як частка праекта OpenBeOS (цяпер Haiku) у 2002 Axel Dörfler з групай таварышаў перапісалі арыгінальны драйвер і выдалі яго пад назвай OpenBFS. У студзені 2004 Robert Szeleney дадаў ва ўласную аперацыйную сістэму SkyOS файлавую сістэму SkyFS і яе драйвер, заснаваныя на OpenBFS. Таксама сістэма парціравана ў праект Syllable з версіі 0.6.5.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Giampaolo, Dominic. «Practical File System Design with the Be File System» (англ.). — Morgan Kaufmann, 1999. — ISBN 1-55860-497-9. Архівавана 13 лютага 2017 года. Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 13 ліпеня 2005.
