Discord
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
| Discord | |
|---|---|
| | |
| Тып | VoIP software[d] і кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d] |
| Распрацоўшчык | Discord Inc.[d] |
| Напісана на | JavaScript, Elixir[d], Rust[1], Python[2][3] і C++[2] |
| Інтэрфейс | Electron[d][4] і web widget[d] |
| Аперацыйная сістэма | macOS, Android, Windows, IOS, Linux, Xbox system software[d] і PlayStation[d] |
| Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
| Першы выпуск | 13 мая 2015[5] |
| Апошняя версія | |
| Бэта-версія | |
| Рэпазіторый | github.com/discord |
| Ліцэнзія | уласная ліцэнзія[d] |
| Сайт |
discord.com discord.gg discord.new |
Discord — бясплатнае прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам, чат-сэрвіс з функцыяй галасавых званкоў і сацыяльная сетка. Гэта кросплатформенная прапрыетарная сістэма імгненных паведамленняў (месенджар) з падтрымкай VoIP і відэаканферэнцый, прызначаная для выкарыстання рознымі супольнасцямі па інтарэсах. Першапачаткова праграма была арыентаваная на карыстальнікаў камп’ютарных гульняў, але выкарыстоўваецца і іншымі супольнасцямі па інтарэсах.
Сістэма найбольш папулярная сярод геймераў і вучняў. Распрацоўшчыкам з’яўляецца кампанія Discord Inc. (раней — Hammer & Chisel) з Сан-Францыска [11]. Настольнае кліенцкае прыкладанне на базе фрэймворка Electron рэалізавана для Windows, macOS і Linux, мабільнае прыкладанне — для Android і iOS, таксама існуе вэб-кліент. Серверы месенджара размешчаны ў 11 цэнтрах апрацоўкі дадзеных у розных частках свету. Па стане на 13 мая 2019 года ў месенджары было зарэгістравана больш за 250 млн удзельнікаў пры сярэднім штомесячным анлайне ў 56 млн карыстальнікаў [12].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канцэпцыю Discord стварылі амерыканскі прадпрымальнік Джэйсан Сітрон і праграміст Станіслаў Вішнеўскі, абодва захопленыя геймеры [13][14]. Сітрон у 2008 годзе выпусціў мабільную гульню Aurora Feint і пазней разам з партнёрамі дапрацаваў адну з сеткавых функцый гэтай гульні да самастойнай платформы OpenFeint — сацыяльнага сэрвісу, які апісвалі як «Xbox Live для iPhone». У 2011 годзе сэрвіс набыла японская кампанія Gree; Сітрон некаторы час працягваў працаваць генеральным дырэктарам OpenFeint і ў гэты перыяд пазнаёміўся з Вішнеўскім, які тады быў супрацоўнікам Gree [15]. Вішнеўскі таксама меў досвед стварэння прыкладанняў і сайтаў для патрэб геймераў — некалі ён лічыўся адным з найлепшых гульцоў у анлайн-гульню Final Fantasy XI ва ўсім свеце і распрацоўваў уласныя інструменты для зносін з таварышамі па гульні. У перыяд працы ў стартапах Крамніевая даліна ён стварыў гульнявую платформу Guildwork, якая прадастаўляе хостынг для анлайн-супольнасцей геймераў [16].
У 2012 годзе Джэйсан Сітрон і Станіслаў Вішнеўскі заснавалі кампанію Hammer & Chisel, якая распрацоўвала MOBA-гульню для планшэтаў Fates Forever — яна была выпушчана ў 2014 годзе. Гульні не ўдалося дасягнуць камерцыйнага поспеху, і ў канцы 2014 года Вішнеўскі прапанаваў партнёру пераарыентаваць кампанію на распрацоўку інструмента для галасавой сувязі геймераў падчас гульняў [17][18]. Спачатку кампанія атрымала фінансаванне праз праграму падтрымкі стартапаў YouWeb’s 9+ [19], затым прыцягнула інвестыцыі ад Benchmark і Tencent [20]. Распрацоўшчыкі імкнуліся стварыць праграму сувязі з нізкай затрымкай, якая аб’ядноўвала б найлепшыя магчымасці іншых VoIP-прыкладанняў, такіх як Skype і TeamSpeak [21].
Сэрвіс быў папулярызаваны кіберспартсменамі, уключаючы вядомых карыстальнікаў Twitch, а таксама гульнявымі супольнасцямі, такімі як Star Citizen [22].
На пачатку 2016 года колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў дасягнула больш за 11 млн чалавек, пры гэтым штомесячны прырост карыстальнікаў складаў каля 2 млн [23][24].
У кастрычніку 2017 года быў дададзены відэачат [25], а таксама функцыя дэманстрацыі экрана. Па стане на 2018 год максімальная колькасць удзельнікаў у відэаразмове складала 10 чалавек. 11 сакавіка 2020 года кампанія часова, у перыяд самаізаляцыі, павялічыла максімальную колькасць удзельнікаў відэаразмовы да 50 чалавек [26].
Па стане на 2023 год кожны карыстальнік можа ўсталяваць праграму бясплатна, аднак 23 студзеня 2017 года была дададзена платная падпіска «Discord Nitro [27]», якая дазваляе выбіраць персанальны ярлык для ўліковага запісу, усталёўваць анімаваны аватар і выкарыстоўваць анімаваныя эмодзі, а таксама павышаць якасць выявы пры дэманстрацыі экрана і павялічваць ліміт памеру загружаемага файла з 25 да 500 МБ (50 МБ у Nitro Basic). Ужо ў 2021 годзе з’явілася магчымасць змяняць профільную выяву (банер), «бусціць» серверы (за кошт «Nitro-бустаў» адкрываць новыя магчымасці для ўдзельнікаў сервера), а да эмодзі дадаліся стыкеры (ёсць стандартныя, а таксама тыя, што дадаюцца на серверах за «Nitro-бусты»).
Стваральнік Discord Джэйсан Сітрон абвясціў, што платформа больш не будзе абапірацца выключна на геймераў і цяпер будзе прыцягваць людзей з самымі рознымі густамі і інтарэсамі [28][29].
У маі 2021 года Discord абвясціў пра змяненне дызайну. Колер фону лагатыпа быў заменены са светла-фіялетавага на сіні, таксама быў абноўлены шрыфт (як у лагатыпе, так і ў настольных праграмах). Акрамя таго, сімвал Discord па імені Клайд стаў меншым і больш акуратным (самі стваральнікі адзначалі, што стары лагатып нават не быў сіметрычным).
Карыстальнікі неадназначна ўспрынялі гэтыя змены, адзначаючы, што Discord пайшоў на саступкі рынку ў бок спрашчэння свайго стылю, з-за чаго страціў сваю ўнікальнасць [30].
У кастрычніку 2022 года Discord Nitro Classic быў заменены на Discord Nitro Basic [31].
На пачатку 2024 года Discord падтрымаў глабальную тэндэнцыю на масавыя скарачэнні ў IT-індустрыі, скараціўшы 17 % штату (каля 170 чалавек) [32].
У верасні 2024 года Discord укараніў скразное шыфраванне аўдыё- і відэазванкоў E2EE, якое выкарыстоўваецца ў шэрагу вядомых месенджараў. Тэхналогія атрымала назву Discord Audio and Video End-to-End Encryption або скарочана DAVE [33].
28 красавіка 2025 года Джэйсан Сітрон пакідае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, а на яго месца прыходзіць Хумам Сахніні, былы кіраўнік студыі King, вядомай распрацоўкай гульні «Candy Crush Saga» [34].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://blog.discordapp.com/using-rust-to-scale-elixir-for-11-million-concurrent-users-c6f19fc029d3
- 1 2 X — X Corp., 2006.
- ↑ https://discord.com/open-source Праверана 24 сакавіка 2026.
- ↑ https://www.electronjs.org/apps/discord Праверана 15 красавіка 2022.
- ↑ Pierce D. How Discord (somewhat accidentally) invented the future of the internet — 2020. Праверана 7 мая 2021.
- ↑ What’s new in version 0.0.270 Updated on Dec 12 2022 Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Version 269.11 - Stable; Updated on Mar 10, 2025 — 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Version History 270.0; Mar 10, 2025 — 2025. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Download for desktop Linux *.deb | *.tar.gz — 2025. Праверана 16 сакавіка 2025.
- ↑ Discord: Talk, Chat & Hang Out Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ Discord Inc.. Компания. Discord. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 18 жніўня 2019.
- ↑ Ian Sherr. Discord, Slack for gamers, tops 250 million registered users (англ.). CNET (13 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 25 мая 2020.
- ↑ Brown, Abram. Discord Was Once The Alt-Right’s Favorite Chat App. Now It’s Gone Mainstream And Scored A New $3.5 Billion Valuation (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Gonzalez, Guadalupe. There Are 2.6 Billion Online Gamers in the World. This Startup Just May Connect Them All (англ.). inc.com (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Истории. «Если бы у Skype и Teamspeak появился ребенок со сверхспособностями, которых не было у его родителей»: история Discord — Истории на vc.ru (англ.). vc.ru (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Tasos Lazarides. Ex-'Fates Forever' Developers Making 'Discord', a Voice Comm App For Multiplayer Mobile Games (англ.). TouchArcade (14 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Dean Takahashi. Hammer & Chisel pivots to voice comm app for multiplayer mobile games (англ.). VentureBeat (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ James Brightman. Jason Citron lands $20m for Discord. gamesindustry.biz (26 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Francis, Bryant. Game chat app Discord crosses 11 million registered users. Архівавана з арыгінала 2016-07-10. Праверана 2016-11-23.
- ↑ Discord — удобный способ общения, который выбрало более 11 млн человек!. DroidBug(руск.). Архівавана з арыгінала 2020-10-22. Праверана 2016-11-23.
- ↑ Discord makes video chat and screen sharing available to all. Engadget(англ.). Архівавана з арыгінала 2017-12-08. Праверана 2018-05-04.
- ↑ Helping out where we can. Discord(англ.). Праверана 2020-04-03.
- ↑ Nitro Benefits and Features | Discord. discord.com. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2021. Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ Шевкун, Михаил. Discord перестанет быть платформой только для геймеров. Игромания (2 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ Воробьёв, Геннадий. Discord отходит от своих геймерских корней. StopGame.ru (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
- ↑ Редизайн логотипа Discord объяснили | GameMAG. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
- ↑ So, Adrienne. Discord Is Making It Easier Than Ever to Discord (англ.). Wired (17 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2022. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Discord сокращает штат на 17 % — около 170 человек (руск.). StopGame.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2024. Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ В Discord появилось сквозное шифрование звонков. Hi-tech Mail.ru (18 верасня 2024). Праверана 21 верасня 2024.
- ↑ Генеральный директор Discord уходит с поста, а заменит его бывший глава Candy Crush Saga. hubr.ru (24 красавіка 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- discord.com
discord.gg
discord.new — афіцыйны сайт
- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2015 годзе
- Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі
- Праграмнае забеспячэнне для відэаканферэнцыі
- IP-тэлефанія
- Праграмнае забеспячэнне для macOS
- Праграмнае забеспячэнне для Windows
- Праграмнае забеспячэнне для Linux
- Freeware
- Сувязь
- Інфармацыйныя тэхналогіі
