Ф
|
Літара Ф | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Ф, ф — дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай Ф («ферт»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Φ («фі»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазнанала зычныя гукі [ф], [ф’] у запазычаных словах (арфа, финикъ). Мела таксама лічбавае значэнне «пяцьсот». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Супала значэннем з літарай Ѳ («фіта») і ў дзелавым пісьменстве была выцеснена апошняй. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя (шчылінныя) губна-зубныя зычныя гукі [ф], [ф’] пераважна ў словах іншамоўнага паходжання (фарба, філіял — [ф’іл’ійал]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ФЗН, ФЭД), як умоўнае скарачэнне слова фунт (15 ф.). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць першы (група «Ф»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 7ф)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Ф // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 582. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.

