Vivaldi
| Vivaldi | |
|---|---|
| | |
| Тып | Вэб-браўзер |
| Распрацоўшчык | Vivaldi Technologies |
| Напісана на | C++[1] |
| Аперацыйная сістэма | Windows, macOS, Linux, Android |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | 27 студзеня 2015[2] |
| Апаратная платформа | IA-32, x64 |
| Апошняя версія | |
| Тэставая версія | |
| Рэпазіторый | vivaldi.com/source |
| Фарматы чытаных файлаў | тэкставы файл[10], Markdown[d][10], CSV[d][11] і HyperText Markup Language[d][12] |
| Стан | Актыўны |
| Ліцэнзія | Прапрыетарная бясплатная з open-source кампанентамі |
| Сайт | vivaldi.com |
Vivaldi (бел.: Вівальдзі) — прапрыетарны бясплатны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[13] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[13][14] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[15]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя браўзера Vivaldi пачалася з стварэння былым CEO кампаніі Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам віртуальнай супольнасці Vivaldi Community.[16] Фон Тэчнер быў незадаволены тым, што Opera Software вырашыла закрыць супольнасць My Opera ў сакавіку 2014, бо ён меркаваў, што гэтая супольнасць дапамагла зрабіць браўзер Opera такім папулярным у свой час. Каб замяніць My Opera, фон Тэчнер запусціў аналагічную супольнасць з дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў і іншымі вэб-сервісамі.
Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies выпусціла першую тэставую версію браўзера Vivaldi.[15] За першыя 10 дзён пасля выпуску Vivaldi быў спампаваны 500 000 раз, што, па словах фон Тэчнера, было «вельмі вялікім лікам, асабліва калі ўлічыць, што гэта ўсё яшчэ тэставая версія».[17]
Выпуск стабільнай версіі 1.0 браўзера адбыўся 6 красавіка 2016 года[18].
У снежні 2021 года Vivaldi стаў першым вэб-браўзерам для аперацыйнай сістэмы Android Automotive, якая выкарыстоўваецца ў электрамабілях Polestar 2 шведскага вытворцы электрамабіляў Polestar[19]. У мэтах бяспекі браўзерам можна карыстацца, толькі калі аўтамабіль прыпаркаваны.
Асабістасці
[правіць | правіць зыходнік]Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфейс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[20] Браўзер таксама дазваляе карыстальнікам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў[21], падтрымлівае групоўку ўкладак і жэсты камп’ютарнай мышшу.
Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з закрытымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавічку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. Таксама Vivaldi мае беларускамоўны інтэрфейс.
Апошнія версіі Vivaldi маюць блакіроўшчык рэкламы і трэкераў, інтэграваны кліент электроннай пошты з падтрымкай пратаколаў IMAP і POP3, падтрымку пашырэнняў браўзера, якія выкарыстоўваюць WebExtensions API. Такім чынам, Vivaldi можа выкарыстоўваць пашырэнні, распрацаваныя для Google Chrome і Firefox, і карыстальнікі могуць усталёўваць пашырэнні непасрэдна з Інтэрнэт-крамы Chrome.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
- ↑ Minor update for Vivaldi iOS Browser 8.1 — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
- ↑ Minor update (8) for Vivaldi Desktop Browser 8.1 — 2026. Праверана 12 жніўня 2026.
- ↑ Minor update(7) for Vivaldi Android Browser 8.1 — 2026. Праверана 12 жніўня 2026.
- ↑ Minor update (9) for Vivaldi Linux Desktop Browser 8.1 — 2026. Праверана 15 жніўня 2026.
- ↑ Summer fixes 😎 — Vivaldi Browser snapshot 4106.4 — 2026. Праверана 16 ліпеня 2026.
- ↑ UI fixes – Vivaldi Android Browser snapshot 4107.4 — 2026. Праверана 17 ліпеня 2026.
- ↑ Tab Switcher fix – Vivaldi iOS Browser snapshot 4108.4 — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
- 1 2 https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-notes-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ https://help.vivaldi.com/developers/browser-features/vivaldi-reading-list-file-format/ Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ https://help.vivaldi.com/desktop/tools/import-and-export-browser-data/ Праверана 21 сакавіка 2024.
- 1 2 Shankland, Stephen. Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser. CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы January 27, 2015.
- ↑ Minic, Ivan. Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love.. Medium (10 лютага 2015).
- 1 2 Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы February 8, 2015. Праверана May 2, 2015.
- ↑ Shankland, Stephen. Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site. CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
- ↑ Dagenborg, Joachim. Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 February 2015. Праверана 2 May 2015.
- ↑ Vivaldi 1.0: Not for everybody, just you (англ.). Vivaldi Browser (6 красавіка 2016). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ Vivaldi in Polestar: The first browser for Android Automotive OS (англ.). Vivaldi Browser (20 студзеня 2022). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ Lardinois, Frederic. Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat. TechCrunch (8 сакавіка 2015).
- ↑ Brinkmann, Martin. Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling. Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана June 19, 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- vivaldi.com — афіцыйны сайт
- Official blog
- Vivaldi Community website
