close
Перайсьці да зьместу

FreeDOS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
FreeDOS
BERJAYA
BERJAYA
Здымак экрану FreeDOS
'
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 12 студзеня 1998
Апошні стабільны рэліз 1.2 (25 сьнежня 2016 г.; 9 гадоў таму)
Мовы ангельская, нямецкая, нідэрляндзкая
Мовы праграмаваньня C
Тып ядра Маналітнае
Стандартны інтэрфэйс Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM
Ліцэнзія GNU GPL
Вэб-сайт https://www.freedos.org/
Бягучы стан

FreeDOS — гэта апэрацыйная сыстэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU General Public License, уключае ў сябе шэраг праграмаў пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[1] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; вэрсія 1.0 выйшла ў сьвет 3 верасьня 2006 году.

Акрамя таго, у межах праекту FreeDOS распрацаваная замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell,[2] HP[3] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць пэрсанальныя кампутары з прадусталяванай апэрацыйнай сыстэмай FreeDOS, гэта зьніжае агульны кошт кампутара (у параўнаньні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на сучасныя ноўтбукі ASUS і Samsung.[4]

Дзякуючы DOS/32 (разьвіцьцё DOS/4GW) і кампілятара Open Watcom, FreeDOS ўяўляе сабой лёгкае рашэньне для прамысловых кампутараў з архітэктурай IBM PC.

FreeDOS даступны ў выглядзе поўнай вэрсіі з усімі праграмамі як вобраз ISO для запісу на CD-ROM, архіўнай «legacy» вэрсіі для старых кампутараў, вобразаў «Full» і «Lite» для ўсталёўкі з USB-назапашвальніка і вэрсіі для запісу на дыскету.

Дыстрыбутыў FreeDOS ўключае вялікую колькасьць бясплатных праграмаў — як напісаных адмыслова для MS-DOS, так і партаваных з UNIX-падобных сыстэмаў з дапамогаю DJGPP: ўтыліты, ўэб-браўзэры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сыстэма GEM і інш.

Гісторыя вэрсіяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гісторыя вэрсій FreeDOS
ВэрсіяСтатусКодавае імяДата
0.05ALPHA12 студзеня 1998
0.1BETAOrlando25 сакавіка 1998
0.2BETAMarvin28 кастрычніка 1998
0.3BETAVentura21 красавіка 1999
0.4BETALemur9 сакавіка 2000
0.5BETALara10 жніўня 2000
0.6BETAMidnite18 траўня 2001
0.7BETASpears7 верасьня 2001
0.8BETANikita7 красавіка 2002
0.9rc1BETAMethusalemліпень 2003
0.9rc2BETA23 жніўня 2003
0.9rc3BETA27 верасьня 2003
0.9rc4BETA5 лютага 2004
0.9rc5BETA20 сакавіка 2004
0.9BETA28 верасьня 2004
0.9sr1BETA30 лістапада 2004
0.9sr2BETA30 лістапада 2005
1.0FINAL3 верасьня 2006
1.1FINAL1 студзеня 2012
1.2FINAL25 сьнежня 2016
  1. FreeDOS | Software List
  2. Ashlee Vance. (6 октября 2012) How Dell repels attempts to buy its 'open source' PC. The Register. Праверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.
  3. Michelle Maisto. (28 апреля 2009) Desktops and Notebooks: First Look at HP’s Low-Cost ProBook Laptop Lineup. eWeek. Праверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.
  4. Алексей Надёжин. (13 июня 2012) Samsung 300E5Z-A06. Хабрахабр. Праверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.