MS-DOS
Выгляд
| MS-DOS | |
| | |
| Прыклад інтэрфэйсу каманднага радка MS-DOS, які паказвае, што бягучы каталёг - корань дыска C | |
| Распрацоўнік | |
|---|---|
| Microsoft | |
| Выпускі | |
| Сямейства АС | DOS |
| Першы выпуск | жнівень 1981 |
| Апошні стабільны рэліз | 8.0 (16 верасьня 2000 г.) |
| Мовы | шматмоўная |
| Мовы праграмаваньня | мова асэмблера |
| Тып ядра | маналітнае |
| Паўплываў на | Microsoft Windows |
| Стандартны інтэрфэйс | інтэрфэйс каманднага радка, тэкставы |
| Ліцэнзія | прапрыетарная |
| Бягучы стан | |
| гістарычная | |
MS-DOS (па-ангельску: Microsoft Disk Operating System) — дыскавая апэрацыйная сыстэма для кампутараў на базе архітэктуры x86. MS-DOS — самая вядомая АС сярод сямейства DOS-сумяшчальных апэрацыйных сыстэмаў і самая выкарыстоўваемая сярод IBM PC-сумяшчальных кампутараў з 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў, пакуль яе ня выціснулі апэрацыйныя сыстэмы з графічным карыстальніцкім інтэрфэйсам, у асноўным зь сямейства Microsoft Windows[1].
MS-DOS — неафіцыйны гібрыд апэрацыйных сыстэмаў CP/M і Unix, які ўзяў прастату і легкаважнасьць ад першай і вялікую частку функцыяналу ад другой. Гэта гнуткая апэрацыйная сыстэма, не патрабавальная да рэсурсаў ПК.
