Вікіпедыя:Праект:Навіны/Архіў
Выгляд
- На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны. (26 красавіка)
- Падчас узброеных сутыкненняў у Малі загінуў міністр абароны Садзіё Камара. (25 красавіка)
- Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі. (16 красавіка)
- Здзейснена масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя). (15 красавіка)
- Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД адобраны прэзідэнтам Маяй Санду і ўступілі ў сілу. (8 красавіка)
- ЗША і Іран ухвалілі перамір’е на Блізкім Усходзе. (7 красавіка)
- Касмічная місія «Артэміда-2» абляцела Месяц, яна стала самай далёкай пілатуемай місіяй у гісторыі. (6 красавіка)
- У Крыме пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26. (31 сакавіка)
- Нямецкі матэматык Герд Фальтынгс ганараваны Абелеўскай прэміяй. (19 сакавіка)
- Зборная Сенегала пазбаўлена тытула пераможцы Кубка афрыканскіх нацый па футболе. (17 сакавіка)
- У ходзе афгана-пакістанскага канфлікту быў нанесены авіяўдар па шпіталі ў Кабуле. (16 сакавіка)
- Адбылася 98-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Бітва за бітвай» рэжысёра Пола Томаса Андэрсана. (15 сакавіка)
- Вышэйшым кіраўніком Ірана абраны Маджтаба Хаменеі. (8 сакавіка)
- Памёр Уладзімір Карызна, беларускі паэт, перакладчык. (5 сакавіка)
- Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі. (28 лютага)
- На фоне памежных сутыкненняў Пакістан абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам. (27 лютага)
- Завяршыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца. (22 лютага)
- Храм Саграда Фамілія ў Барселоне дасягнуў сваёй праектнай вышыні. (20 лютага)
- Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам. (20 лютага)
- Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль прысуджаны да пажыццёвага зняволення за кіраўніцтва мецяжом. (19 лютага)
- Нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба стаў рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці выйграных залатых медалёў. (15 лютага)
- Урачыста адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца. (6 лютага)
- Забіты Саіф аль-Іслам Кадафі, лівійскі палітык, сын Муамара Кадафі. (3 лютага)
- На шахтах Рубая ў правінцыі Паўночнае Ківу ДР Конга здарыўся абвал. (28 студзеня)
- На большую частку Паўночнай Амерыкі абрынуўся зімовы шторм. (22 студзеня)
- Статут Савета міру, створанага паводле ініцыятывы Дональда Трампа, падпісалі ў Давосе 18 краін. (22 студзеня)
- Зборная Сенегала ў другі раз запар выйграла Кубак афрыканскіх нацый па футболе. (18 студзеня)
- Цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Берліне, найлепшым названы фільм «Сентыментальная каштоўнасць» Ёакіма Трыера. (17 студзеня)
- Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн. (8 студзеня)
- Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас. (4 студзеня)
- ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай. (3 студзеня)
- Балгарыя далучылася да еўразоны. (1 студзеня)
