SoftBank
| SoftBank Group Corp. | |
|---|---|
| англ.: SoftBank Group | |
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія, кабусікі-гайся |
| Лістынг на біржы | TYO: 9984 |
| Заснаванне | 1981 |
| Заснавальнікі | Масаёсі Сон (孫正義) |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Галіна | тэлекамунікацыя[d], IT, электрасувязь[d] і International Standard Industrial Classification[d] |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак | ▲ ¥ 108,625 млн (2007) |
| Актывы | $168.8 млрд (2015)[4] |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі |
SoftBank Corp. Yahoo! Japan (~40%) |
| Сайт | softbank.co.jp |
SoftBank Group Corp. (яп.: ソフトバンク株式会社 софутобанку кабусікі гайся) — японская тэлекамунікацыйная і медыякарпарацыя, якая працуе ў галіне ШПД, правадной і сотавай тэлефаніі, маркетынгу, фінансаў і інш. Трэці па велічыні сотавы аператар Японіі[5] пасля NTT docomo і au (KDDI). Пад брэндам SoftBank працуе больш за 600 кампаній на рынку тэлекамунікацый.
Заснавана ў Токіа 3 верасня 1981 года. У 1996 годзе кампанія інвеставала $ 1 млн у Yahoo, якія праз тры гады прынеслі $ 3 млрд. Мае капіталізацыю каля 32,8 млрд. дал. на люты 2006 года.
З чэрвеня 2008 года па верасень 2011 быў адзіным афіцыйным аператарам для iPhone ў Японіі[6]. З 2011 года au KDDI стаў другім афіцыйным аператарам для сотавых тэлефонаў Apple[7].
У траўні 2012 аператар паведаміў аб распрацоўцы смартфона з убудаваным дэтэктарам радыяцыі[5].
Зноскі
- ↑ https://cdn.softbank.jp/en/corp/set/data/irinfo/financials/annual_reports/pdf/2017/softbank_annual_report_2017_001.pdf
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/softbank?rid=256110393352-18
- 1 2 3 SoftBank Group Annual Report 2018
- ↑ The world's Biggest Public Companies List - Forbes
- 1 2 Softbank unveils post-Fukushima radiation smartphone Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ SoftBank reaches deal with Apple to sell iPhone handsets in Japan this year, International Herald Tribune.
- ↑ Report: Japanese Mobile Carrier SoftBank To Lose iPhone Monopoly To KDDI
