Revolver
| Revolver | |
|---|---|
| | |
| музычны альбом The Beatles | |
| Дата выпуску | 5 жніўня 1966 |
| Жанр | рок-музыка, рок-н-рол, псіхадэлічны рок і прагрэсіўны рок |
| Працягласць | 2 080 с |
|
|
|
«Revolver» — сёмы студыйны альбом рок-гурта «The Beatles», выпушчаны 5 жніўня 1966 года. У храналогіі амерыканскіх выданняў, якія рыхтуюцца кампаніяй Capitol Records, Revolver быў адзінаццатай кружэлкай гурта, выдадзенай у ЗША 8 жніўня 1966 года. У амерыканскае выданне не ўвайшлі песні «I’m Only Sleeping», «And Your Bird Can Sing» і «Dr. Robert», ужо выпушчаныя 20 чэрвеня 1966 года ў альбоме Yesterday and Today. Адначасова з кружэлкай Revolver у продаж паступіў сінгл «Yellow Submarine» / «Eleanor Rigby».
Гурт распачаў студыйную працу 6 красавіка, пачаўшы з запісу песні «Tomorrow Never Knows». Апошняй для альбома Revolver была створана «She Said, She Said». Усе кампазіцыі запісваліся ў студыі Эбі-Роўд у Лондане. Музычным прадзюсарам і гукарэжысёрам, як і ў папярэдніх работах The Beatles, быў Джордж Марцін, а новым гукааператарам стаў Джэф Эмерык. Да запісу некалькіх песень былі прыцягнуты пабочныя музыканты: струнны ансамбль для музычнага суправаджэння «Eleanor Rigby»; Аніл Бхагват, які сыграў на барабанах табла для песні «Love You To»; валтарніст Алан Сівіл, які прыняў удзел у запісе «For No One»; трое трубачоў і двое саксафаністаў для выканання партыі духавых інструментаў у песні «Got to Get You into My Life».
Неўзабаве пасля жнівеньскага рэлізу ў 1966 годзе альбом узначаліў хіт-парады і ўтрымліваў першую пазіцыю на працягу сямі тыдняў у Вялікабрытаніі і на працягу шасці тыдняў у ЗША. Крытыкамі было адзначана наватарства The Beatles: новыя метады гуказапісу, эксперыменты з музычнымі стылямі, пашырэнне тэматыкі тэкстаў песень. Revolver з прыкметным пастаянствам залічваўся ў розныя спісы лепшых запісаў ХХ стагоддзя, зазнаў мноства перавыданняў, на песні з гэтага альбома створана больш за 270 кавер-версій. Паводле Амерыканскай асацыяцыі кампаній гуказапісу альбом неаднаразова сертыфікаваны як мультыплацінавы.
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]| Бок А | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Lead vocals | Працягласць | ||||||
| 1. | «Taxman» (*) | Harrison | 2:36 | ||||||
| 2. | «Eleanor Rigby» | McCartney | 2:11 | ||||||
| 3. | «I'm Only Sleeping» | Lennon | 2:58 | ||||||
| 4. | «Love You To» (*) | Harrison | 3:00 | ||||||
| 5. | «Here, There and Everywhere» | McCartney | 2:29 | ||||||
| 6. | «Yellow Submarine» | Starr | 2:40 | ||||||
| 7. | «She Said She Said» | Lennon | 2:39 | ||||||
| 18:33 | |||||||||
| Бок В | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Lead vocals | Працягласць | ||||||
| 1. | «Good Day Sunshine» | McCartney | 2:08 | ||||||
| 2. | «And Your Bird Can Sing» | Lennon | 2:02 | ||||||
| 3. | «For No One» | McCartney | 2:03 | ||||||
| 4. | «Doctor Robert» | Lennon | 2:14 | ||||||
| 5. | «I Want to Tell You» (*) | Harrison | 2:30 | ||||||
| 6. | «Got to Get You into My Life» | McCartney | 2:31 | ||||||
| 7. | «Tomorrow Never Knows» | Lennon | 3:00 | ||||||
| 16:28 | |||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Revolver на сайце Last.fm
- Revolver на сайце Discogs*
- Revolver* — інфармацыя пра альбом у "Бібліі The Beatles"
- Тэксты песень альбома Revolver
- Как «Револьвер» вышиб мозги американской молодежи // Взгляд, 5 жніўня 2021
| Revolver на Вікісховішчы |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Revolver
