Anthrax
Выгляд
| Anthrax | |
|---|---|
| | |
| «Anthrax» жыўцом на «Rockavaria», Германія, 2016 год. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | трэш-метал[1], метал, груў-метал, спід-метал і альтэрнатыўны метал |
| Гады | 1981—цяпер |
| Краіны | |
| Адкуль | Нью-Ёрк |
| Лэйблы | Megaforce Records[d], Elektra Records[d], Island Records, Nuclear Blast[d] і Back on Black Records[d] |
| Склад | |
| anthrax.com (англ.) | |
«Anthrax» (з англ. — «сібірская язва») — амерыканскі метал-гурт, які грае трэш-метал, спід-метал, а таксама груў-метал (пазней творчасць). Заснаваны ў 1981 годзе ў Нью-Ёрку. Разам з такімі гуртамі, як Slayer, Metallica і Megadeth, Anthrax уваходзіць у «вялікую чацвёрку трэш-метала».
Чатыры студыйныя альбомы гурта (Among The Living, State of Euphoria, Persistance of Time, Sound of White Noise) і зборнік Attack of The Killer B’s станавіліся «залатымі» ў ЗША. Альбомы калектыва прададзены агульным тыражом больш за 20 мільёнаў копій па ўсім свеце. Гурт шэсць разоў намінаваўся на «Грэмі», пяць з іх — у катэгорыі «Лепшае метал-выкананне».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Fistful of Metal (1984)
- Spreading the Disease (1985)
- Among the Living (1987)
- State of Euphoria (1988)
- Persistence of Time (1990)
- Sound of White Noise (1993)
- Stomp 442 (1995)
- Volume 8: The Threat Is Real (1998)
- We've Come for You All (2003)
- Worship Music (2011)
- For All Kings (2016)
Зноскі
- ↑ Metal Evolution — 2011.
