Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
31 мая 2026 года
263 826 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Лондан — сталіца Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама Англіі, найбуйнейшы горад на Брытанскіх астравах. Плошча мегаполіса складае 1706,8 км². Насельніцтва больш за 8 млн чал. Лондан — адзін з вядучых глабальных гарадоў, нароўні з Нью-Ёркам — найбуйнейшы сусветны фінансавы цэнтр.
Лондан іграе вядучую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікабрытаніі. У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Хітроў, адзін з буйнейшых у свеце, рачны порт на рацэ Тэмзе, шматлікія сусветна вядомыя славутасці: Вэстмінстэрскае абацтва, комплекс Вэстмінстэрскага палаца з гадзіннікавай вежай, сабор Святога Паўла, крэпасць Таўэр, Брытанскі музей і інш. (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- Вавілоняне перанялі ў шумераў сістэму злічэння з асновай 60 і паклалі яе ў аснову сваёй астраноміі.
- Афіцыйнай мяжой Масквы да 1960 года была кальцавая чыгунка.
- Пасля ўстанаўлення пабрацімскіх адносін з горадам Кіёта ў Кіеве быў закладзены парк, аформлены ў японскім стылі.
- Кракадзіл стаў прычынай авіякатастрофы ў ДР Конга.
- Пункт дыслакацыі расійскіх міратворцаў у Паўднёвым Судане быў празваны Міхайлаўкай.
- Штогод у першую суботу мая садоўнікі ўсяго свету яднаюцца з прыродай.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Памерла Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца, перакладчыца. (26 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў. (23 мая)
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце. (22 мая)
- Нанесены ўдар БПЛА па Старабельску. (22 мая)
Дзень у гісторыі
- 1223: Адбылася бітва на Калцы паміж мангола-татарамі і злучанымі дружынамі князёў паўднёвай і заходняй частак Русі.
- 1380: Падпісаны Давыдзішкаўскі дагавор паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Уінрыхам фон Кніпродэ.
- 1578: Кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву маста Пон-Нёф у Парыжы.
- 1433: Сігізмунд I Люксембургскі каранаваны ў Рыме на імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1859: Запушчаны гадзіннік на вежы Біг-Бен у Лондане.
- 1868: У наваколлі Парыжа ў парку Сен-Клод прайшла першая велагонка.
- 1873: Падчас раскопак Троі Генрых Шліман выявіў скарб Прыяма.
- 1916: Пачалася Ютландская бітва — буйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны.
- 1919: У Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
- 1967: На Мінскім мотавелазаводзе зроблены мільённы матацыкл.
- 2008: У Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
