Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
29 мая 2026 года
263 816 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Корань -й ступені з ліку вызначаецца як такі лік , што . Тут — так званы паказчык кораня (або ступень кораня); як правіла, ён большы або роўны 2, таму што выпадак трывіяльны. Абазначэнне: знак у правай частцы называецца радыкалам. Аперацыя знаходжання кораня называецца караняваннем. Лік (падкаранёвы выраз) часцей за ўсё рэчаісны або камплексны.
У рэчаіснага кораня можа быць два значэнні (дадатнае і адмоўнае), і гэта ўскладняе працу з каранямі. Каб забяспечыць адназначнасць, уводзіцца паняцце арыфметычнага кораня, значэнне якога заўсёды неадмоўнае (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Найбольшая тоўшча сапрапелю на Беларусі назапасілася ў возеры Судабле.
- Стомлены кавальскай працай ісландзец на вуліцы нямецкага горада слаў праклёны на роднай мове, але дзякуючы гэтаму стаў затым паважаным прапаведнікам.
- Самай вядомай эўкатастрофай у творах Джона Р. Р. Толкіна з’яўляецца развязка рамана «Валадар Пярсцёнкаў».
- Самая вялікая колькасць кавер-версій у гісторыі была зроблена на песню «Yesterday» гурта «The Beatles».
- Побач з Кёльнскім саборам знаходзіцца адзін з найбольш значных музейных збораў сучаснага мастацтва.
- Яшчэ да пачатку афіцыйнага ўдзелу ў сірыйскім канфлікце ля берагоў Сірыі дзейнічаў расійскі флот.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Памерла Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца, перакладчыца. (26 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў. (23 мая)
- У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце. (22 мая)
- Нанесены ўдар БПЛА па Старабельску. (22 мая)
Дзень у гісторыі
- 1453: Канстанцінопаль пасля аблогі захоплены войскамі Асманскай імперыі, перастала існаваць Візантыя.
- 1682: На рускі сталец селі малалетнія Іван V і Пётр I.
- 1717: У Паўднёвай Амерыцы заснавана віцэ-каралеўства Новая Гранада.
- 1832: У Канадзе афіцыйна адкрыты канал Рыдо, які злучае раку Атава з возерам Антарыа.
- 1848: Вісконсін становіцца штатам ЗША.
- 1885: У Гродне адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
- 1946: Заснаваны Мінскі трактарны завод.
- 1990: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.
- 1992: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
- 2002: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
