close
Перайсці да зместу

Nvidia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з NVIDIA)
Nvidia
англ.: NVIDIA Corporation
BERJAYA
Тып публічная кампанія і бізнес
Лістынг на біржы NASDAQ[1]
Заснаванне 5 красавіка 1993[2]
Заснавальнікі Jensen Huang[d], Chris Malachowsky[d] і Curtis Priem[d]
Краіна
Адрас
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d]
Прадукцыя graphics processing unit[d], чыпсэт[d] і праграмнае забеспячэнне[6]
Уласны капітал
  • 157 млрд (25 студзеня 2026)[7]
Абавязацельствы 49 510 000 000 $[7]
Абарот
  • 216 млрд $ (2025)[7]
Аперацыйны прыбытак
  • 130 млрд $ (2025)[7]
Чысты прыбытак
  • 120 млрд $ (2025)[7]
Актывы
  • 207 млрд $ (25 студзеня 2026)[7]
Капіталізацыя
  • 4,75 трлн $ (25 лютага 2026)[8][9]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 42 000 чал. (25 студзеня 2026)[7]
Даччыныя кампаніі Nvidia Ltd.[d][5], Icera[d][10], Mental Images[d] і Mellanox Technologies[d]
Сайт nvidia.com

Nvidia (стылізавана nVIDIA) амерыканскі вытворца графічных працэсараў, відэаадаптараў пад гандлёвымі маркамі GeForce, Quattro і раней Riva TNT, мультымедыйных і камунікацыйных прыладаў для ПК і гульнявых кансоляў, на кшталт PlayStation 3 і Xbox.

Штаб-кватэра карпарацыі знаходзіцца ў горадзе Санта-Клара, што ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Кошт акцый амерыканскага вытворцы ў 2024 годзе падняўся да гістарычнага максімуму, Nvidia стала самай дарагой кампаніяй у свеце. Поспех фірмы ў першую чаргу звязаны з яе рашэннем зрабіць стаўку на сектар штучнага інтэлекту. Да канца таргоў 18 чэрвеня акцыі каштавалі амаль 136 даляраў — у сто разоў больш, чым восем гадоў таму. У гэты дзень кампанія стала каштаваць даражэй, чым Microsoft, якая да таго ўзначальвала сусветны рэйтынг самых дарагіх кампаній планеты. У пачатку чэрвеня Nvidia абагнала па гэтым паказчыку Apple, адціснуўшы яе на трэцяе месца. Рынак ацэньвае Nvidia у 3,34 трлн даляраў, толькі з лютага 2024 года кошт кампаніі вырас больш чым у паўтары разы[11]. У сувязі з такім ростам Nvidia пачалі адносіць да наймагутнейшых амерыканскіх тэхналагічных карпарацый.

Асноўны канкурэнт — кампанія AMD.

  1. NVIDIA Corporation // Polygon.io Праверана 20 лютага 2021.
  2. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  3. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  4. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/nvidia-corporation?rid=866541247974-60
  5. 1 2 https://web.archive.org/web/20180318054314/http://s22.q4cdn.com/364334381/files/doc_financials/quarterly_reports/2018/NVIDIA-Q4Y18-Form-10K.pdf
  6. National Software Reference Library
  7. 1 2 3 4 5 6 7 Form 10-K — 2026.
  8. NVIDIA Corporation (NVDA) Stock Price, News, Quote, History - Yahoo Finance
  9. NVIDIA Corporation Common Stock (NVDA) Stock Price, Quote, News, History | Nasdaq
  10. http://s22.q4cdn.com/364334381/files/doc_financials/quarterly_reports/2018/NVIDIA-Q4Y18-Form-10K.pdf
  11. bbc.com/russian