Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 жніўня 2026 года
265 661 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Інданезія, Рэспубліка Інданезія — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа-Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн км². Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці, 17 жніўня (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Да Блакітнай крыніцы, што паблізу Слаўгарада, здзяйсняецца пілігрымка.
- Спаская царква з’яўлялася важным элементам усходнехрысціянскай тапаграфіі старажытнай Вільні.
- Гістарычна тэрыторыя Смаленскай вобласці падзялялася на «вялікарускую» і «беларускую» часткі.
- Першая на Беларусі гідралагічная станцыя працавала на вадазборы ракі Ведрыч.
- Мексіканская мастачка Фрыда Кало намалявала на адным палатне адразу дзве версіі аўтапартрэта.
- У Скірмантаве на Міншчыне штогод «пякуць ката».
Актуальныя падзеі
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
- Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. (10 жніўня)
- Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. (7 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 1245: Бітва пры Яраславе, адна з найбуйнейшых бітваў XIII стагоддзі ў Еўропе, войскі Данілы і Васількі Раманавічаў разбілі венграў.
- 1807: Роберт Фултан пачаў першае падарожжа на параходзе.
- 1896: Першая ў гісторыі ахвяра наезду аўтамабіля.
- 1903: Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.
- 1920: У Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Польскай Рэспублікай.
- 1934: Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.
- 1962: Першая ахвяра пры спробе перайсці Берлінскую сцяну.
- 1970: Запуск касмічнага апарата «Венера-7», які ўпершыню перадаў інфармацыю з паверхні іншай планеты.
- 1977: Атамны ледакол «Арктыка» дасягнуў Паўночнага полюса.
- 1980: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.
- 1998: Урад Расіі абвясціў дэфолт.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
