Mark V
| Mark V | |
|---|---|
| | |
| Класіфікацыя | цяжкі танк |
| Краіна |
|
| Гісторыя | |
| Распрацоўнік | Walter Gordon Wilson[d] |
| Вытворца | Metro-Cammell[d] |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 400 |
| Войны | Першая сусветная вайна |
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм | 8060 |
| Шырыня, мм |
3950 («самец»), 3320 («самка») |
| Вышыня, мм | 2630 |
| Узбраенне | |
| Калібр і марка гарматы | 2 × 57-мм «Гочкіс» («самец») |
| Кулямёты |
4 × 8-мм «Гочкіс» («самец»); 5 × 7,7-мм «Вікерс», 1 × 8-мм «Гочкіс» («самка») |
| Рухомасць | |
| Тып рухавіка | Рыкарда 6-цыліндравы |
| Магутнасць рухавіка, к. с. | 150 (пры 1000 аб/хв) |
| Хуткасць па шашы, км/г | 6,5 |
| Пераадольваемая сценка, м | 1,5 |
| Пераадольваемы роў, м | 4 |
| Пераадольваемы брод, м | 1 |
Mk V — брытанскі цяжкі танк часоў Першай сусветнай вайны. Як і папярэднія брытанскія танкі, выпускаўся ў двух мадыфікацыях, якія адрозніваюцца паміж сабой узбраеннем: «самец» (англ.: male) — са змяшаным гарматна-кулямётным узбраеннем і «самка» (англ.: female) — з чыста кулямётным узбраеннем.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Новая мадыфікацыя Mk V істотна адрознівалася ад сваіх папярэднікаў як унутрана, так і вонкава. На ёй усталявалі чатыроххуткастную, планятарную каробку перадач сістэмы Вільсана і спецыяльны танкавы рухавік «Рыкарда». З гэтага часу машынай кіраваў адзін чалавек — удалося пазбавіцца ад бартавых каробак перадач. Адметнай вонкавай прыкметай Mk V сталі паветразаборнікі сістэмы астуджэння, змантаваныя па бартах танка. Радыятар усталёўваўся ў адным блоку з маторам. Рубку камандзіра павялічылі, а ў карме ўсталявалі яшчэ адзін кулямёт. Першыя Mk V пачалі паступаць у войскі ў маі 1918 года, а ўсяго да канца вайны было пабудавана 400 машын — па 200 «самцоў» і «самак».
Далейшае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]
Баявыя машыны Mk IV і Mk V — асноўныя англійскія танкі I сусветнай вайны. Нягледзячы на мноства недахопаў, яны паспяхова ўдзельнічалі ў шматлікіх бітвах і шырока выкарыстоўваліся ў арміях іншых краін: 77 машын англічане перадалі французам 1 лістапада 1918 года, некалькі асобнікаў былі і ў арміі ЗША. Трафейныя Mk IV былі ў кайзераўскай арміі, а Mk V — у войсках інтэрвентаў і «Белай гвардыі» ў Расіі. Некаторыя з іх былі захопленыя Чырвонай Арміяй і названы «Рыкарда», па адлітай на блоку цыліндраў рухавіка назве фірмы-вытворцы сілавога агрэгата (выкарыстоўваліся да 1930 года). Пасля I сусветнай вайны толькі танкі Mk V і Mk V* знаходзіліся на ўзбраенні брытанскай арміі. Таксама танкі былі ў арміях Польшчы, Японіі, Латвіі, Эстоніі (да пачатку Другой сусветнай). Маюцца звесткі аб удзеле танка ў абароне Берліна.
Трэцяя бітва за Царыцын
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе аперацыі ў чэрвені 1919 года, якая скончылася ўзяццем горада войскамі Пятра Урангеля, упершыню ў грамадзянскай вайне раніцай 17 чэрвеня адначасова канцэнтравана адбылася атака 17-ці танкаў Першага танкавага дывізіёна, сфармаванага ў Екацерынадары, і 4 бронепаяздоў: Арол, Адзіная Расія, Наперад, за Радзіму, Атаман Самсонаў, у выніку чаго была цалкам узламаная абарона чырвоных. З танкаў, сфармаваных у чатыры танкавых атрада па 4 танка, восем штук былі цяжкімі гарматнымі Mk V, а дзевяць — лёгкімі кулямётнымі, з якіх у адным знаходзіўся «са спорту» брытанскі экіпаж аднарукага капітана Кокса.[1]
Знаходзіўся на ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]- ЗША
- Вялікабрытанія
- Францыя
- Расія (Белая армія Дзянікіна, Руская армія Урангеля)
- РСЧА з 1919 (харкаўская, затым лефортаўская танкавыя эскадры РСЧА)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ А. Трембовельский. 3-й отряд танков [командир полк. Миронович] под Царицыном. // Вооружённые силы на Юге России. Январь-июнь 1919 года. / д.и.н. С.В. Волков. — М: Центрполиграф, 2003. — С. 588-590. — 672 с. — ("Россия забытая и неизвестная. Белое движение в России", том 17). — 3 000 экз. — ISBN 5-95-24-0666-1.
Спіс літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]- Библиотека военной истории. Энциклопедия танков, Санкт-Петербург, 1998 год. Составитель Холявский Г. Л., Издатель АТС, 578 стр., ISBN 985-433-253-5.
