Французская Палінезія
| Французская Палінезія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Porinetia Farani (таіцянск.) Polynésie française (франц.) | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Tahiti Nui Mare’are’a» | |||||
| Дзяржаўны гімн Французскай Палінезіі | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Сталіца | Папеэтэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Папеэтэ | ||||
| Форма кіравання | Заморская супольнасць Францыі | ||||
| Прэзідэнт Вярхоўны камісар |
Аскар Тэмару Рычард Дыдзье |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 4 167 км² | ||||
| • % воднай паверхні | 12% | ||||
| Насельніцтва Французскай Палінезіі | |||||
| • Ацэнка | 287 032 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 75 чал./км² | ||||
| Валюта | Французскі ціхаакіянскі франк | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .pf | ||||
| Код ISO | PF | ||||
| Тэлефонны код | +689 | ||||
| Часавыя паясы | -10 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
Французская Палінезія (фр.: Polynesie francaise, па-таіцянску: Porinetia Farani) — заморская супольнасць Францыі. Размешчаная ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Сталіца — Горад Папеэтэ.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Не маючы ні адной сухапутнай мяжы, Французская Палінезія праз мора мяжуе з Кірыбаці — на паўночным захадзе, астравамі Піткэрн — на ўсходзе, астравамі Кука — на захадзе.
У Французскай Палінезіі прыблізна 130 астравоў, якія ўваходзяць у склад 5 архіпелагаў: астравы Гамб'е, Маркізскія астравы, астравы Таварыства, Туамоту і астравы Тубуаі. Плошча — 4,167 км2, з якой 3,660 км2 сушы і 507 км2 воднай паверхні.
Большасць астравоў Французскай Палінезіі маюць вулканічнае паходжанне, частка — каралавае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заселена палінезійцамі ў канцы I-га тысячагоддзя да н.э. — I-м тысячагоддзі н.э. На момант з'яўлення еўрапейцаў найбольшага ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары астравоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 1595 г. іспанскі мараплавацель А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія астравы, у 1722 г. галандзец Я.Рогевен — некаторыя з астравоў Таварыства, у 1767 г. брытанец С.Уоліс — востраў Таіці, у 1777 г. капітан Дж. Кук — астравы Тубуаі. Да пачатку XIX ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала астравы Таварыства, Тубуаі і частку астравоў Туамоту. З пачатку XIX ст. тут з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1842 г. астравы абвешчаны французскімі пратэктаратамі, якія ў 1885 г. аб'яднаны ў адзіную калонію «Французскія ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 г. — Французская Палінезія), у 1895 годзе ў склад калоніі ўключана тэрыторыя Каралеўства Хуахіне. З 1946 г. — заморская тэрыторыя Францыі. У 1957 г. створана Тэрытарыяльная асамблея Французскай Палінезіі. З 1960-х гадоў месца правядзення французскіх ядзерных выпрабаванняў (у 1966 г. першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 г. атрымала ўнутранае самакіраванне, з 1996 г. мае статус аўтаномнай тэрыторыі Францыі.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Карэнныя жыхары — палінезійцы, разам з еўрапейска-палінезійскімі метысамі складаюць 78%. Падзяляюцца на блізкія народы: таіцянцы (больш за 50% насельніцтва краіны), туамоту, тубуаі, маркізцы, мангарэва. Жывуць таксама кітайцы (12%) і французы (10%).
Вернікі пераважна пратэстанты і католікі (30%).

