close
Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Добрыя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
✰
Піктаграма добрых артыкулаў
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 193. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы

[правіць зыходнік]
Савецкія вайскоўцы пры планаванні аперацыі
Савецкія вайскоўцы пры планаванні аперацыі

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголезлучэнне Узброеных Сіл СССР, дыслакаванае на тэрыторыі Анголы. Кантынгент адыграў важную ролю ў грамадзянскай вайне 1975—2002 гадоў, падтрымліваючы ўрад МПЛА.

Размяшчэнне савецкіх сіл пачалося паралельна з пастаўкамі зброі ў Анголу і кубінскай інтэрвенцыяй. Асноўная маса ваенных з’яўлялася спецыялістамі па баявым прымяненні і абслугоўванні ўзбраення і баявой тэхнікі, лётчыкамі, штабнымі работнікамі, камандзірамі з вопытам камандавання ротамі, батальёнамі, палкамі і нават буйнымі злучэннямі, ваеннымі перакладчыкамі. Кантынгент займаўся пытаннямі падрыхтоўкі ангольскіх войск і, хоць кіраўніцтва старалася гэта абмяжоўваць, прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях (далей…).


Герб БССР
Герб БССР

Знешняя палітыка БССР, як часткі Савецкага Саюза, ажыццяўлялася дзякуючы атрыманню па выніках Другой сусветнай вайны права на вядзенне міжнародных спраў. Разам з СССР і УССР яна стала адной з краін-заснавальніц ААН. Членства ў ёй стала найважнейшым напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці. У пытаннях, якія тычыліся Халоднай вайны, беларуская дыпламатыя адстойвала пазіцыі сацыялістычнага лагера. У 1974—1975 гадах рэспубліка была непастаянным членам Савета Бяспекі ААН. Акрамя таго, Мінск развіваў гандлёва-эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі з рознымі дзяржавамі. Аднак савецкая Беларусь не была самастойнай на міжнароднай арэне, бо яе знешнепалітычны курс вызначаўся агульнасаюзным кіраўніцтвам (далей…).


Першае выданне рамана
Першае выданне рамана

«Голад» (нарв.: Sult) — першы раман нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна, поўнае выданне якога з’явілася ў 1890 годзе. Гэты твор, які ўключае шматлікія аўтабіяграфічныя дэталі, прынёс пісьменніку-пачаткоўцу еўрапейскую вядомасць.

На думку нарвежскага пісьменніка Яна Х’ерстада[en], гэта «першы твор у сусветнай літаратуры, дзе самасвядомасць з’яўляецца галоўным героем». Некаторыя даследчыкі лічаць «Голад» першым раманам кірунку мадэрнізм. На беларускую мову раман пераклаў Лявон Баршчэўскі (далей…).


Твор «Тутэйшыя»
Твор «Тутэйшыя»

Мікіта Зносак — галоўны герой трагікамедыі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ўзростам ад 25 (люты 1918 года) да 28 гадоў (чэрвень 1920 года). Да 1917 года займаў пасаду калежскага рэгістратара ў губернатарскай канцылярыі. У перыяд з 1918 па 1920 гады, калі ў Менск уваходзяць чужынцы, спрабуе прыстасоўвацца да змен. Аднак яго спробы прыстасавальніцтва заканчваюцца няўдачай, у канцы твора яго затрымліваюць бальшавікі.

У вобразе Мікіты Зноска Янкам Купалам ярка паказаны тып людзей, якія адарваліся ад роднай глебы, прыстасаванцаў да любой улады. Паводзіны галоўнага героя ўключаюць у сябе як камізм, так і трагічнасць (далей…).


BERJAYA
BERJAYA
BERJAYA

Грамадства

[правіць зыходнік]
BERJAYA
BERJAYA

Філасофія і рэлігія

[правіць зыходнік]
BERJAYA
BERJAYA

Тэхніка і прамысловасць

[правіць зыходнік]
BERJAYA
BERJAYA

Спорт і забавы

[правіць зыходнік]