Вікіпедыя:Вырашэнне канфліктаў
Выгляд
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
У выпадку, калі двое або болей удзельнікаў не могуць прыйсці да кансэнсусу адносна зместу якога-небудзь артыкула, калі паміж удзельнікамі паўстаў канфлікт або калі паводзіны ўдзельніка парушаюць (правілы Вікіпедыі), кожны зацікаўлены бок можа паслядоўна звярнуцца да прапанаваных на гэтай старонцы спосабаў вырашэння канфліктаў:
- Калі канфлікт не востры — выпіце з удзельнікамі гарбаты і паспрабуйце зноў абмеркаваць праблему.
- Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы размоў спрэчнага артыкула.
- Калі трэба болей сур’ёзнае абмеркаванне, якое тычыцца тыпавых па форме дзеянняў — вядзіце яго на форуме.
