close
Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ стагодзьдзі
Арэал распаўсюджаньня шатляндзкай германскай мовы ў ХХ стагодзьдзі

Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots).

Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай.

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой.
(артыкул цалкам…)

Храм Хрыста Збаўцы
Храм Хрыста Збаўцы

Расейская праваслаўная царква — аўтакефальная хрысьціянская царква Расеі, якая займае 5-е месца ў дыптыху праваслаўных цэркваў.

Была найбольшай з існых праваслаўных цэркваў, бо была шматнацыянальнай памеснай. Яе дзейнасьць пашыралася на 16 краінаў Эўразіі: 9 краінаў Азіі — Азэрбайджан, Казахстан, Кітай, Кыргыстан, Манголію, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан і Японію; і 7 краінаў Усходняй Эўропы — Беларусь, Латвію, Летуву, Малдову, Расею, Украіну і Эстонію. Найвышэйшымі органамі царкоўнай улады і кіраваньня ёсьць Памесны і Архірэйскі саборы, а таксама Сьвяты сынод на чале з маскоўскім патрыярхам. Пры патрыярху і Сьвятым сынодзе ў якасьці выканаўчага органу дзейнічала Найвышэйшая царкоўная рада. Дарадчым органам, які садзейнічаў у падрыхтоўцы найбольш важных рашэньняў, ёсьць Міжсаборная прысутнасьць. Царкоўныя суды дзейнічалі ў 3-х інстанцыях: епархіяльны, найвышэйшы агульнацаркоўны і суд Архірэйскага сабору. За 2009—2019 гады лік клірыкаў і прыходаў вырас на 32 % да больш як 40 і 38 тыс. адпаведна.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Выгляд на сьцяну з боку Заходняга Бэрліна, 1986 год
Выгляд на сьцяну з боку Заходняга Бэрліна, 1986 год

17 жніўня:

  • 1807 — амэрыканец Робэрт Фултан выправіўся ў першае падарожжа на параходзе
  • 1896 — Брыджэт Дрыскал стала першай у гісторыі ахвярай наезду аўтамабіля
  • 1953 — першая сустрэча Ананімных Наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі
  • 1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну (на выяве). Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара
  • 1991 — зьняты відэакліп на песьню гурта Nirvana «Smells Like Teen Spirit»
  • 1995 — спроба самагубства Дэйвіда Гэхана, вакаліста гурта Depeche Mode
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.