close
Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Вуліца Карла Маркса ў Менску
Вуліца Карла Маркса ў Менску

Вуліца Карла Маркса (былая Лошыцкая, Базарная, Падгорная, Сьвярдлова, Kommandantur straße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская.

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
(артыкул цалкам…)

Эмблема
Эмблема

«Менскі маторны завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1962 году.

На 2025 год у холдынг «ММЗ» уваходзілі «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Гомельскі завод пускавых рухавікоў», «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» і «Стаўпецкі ліцейны завод». Прадпрыемства акцыянавалі ў лютым 2009 году. У 2022 годзе вытворчасьць перавысіла 50 000 рухавікоў. Іх паставілі на канвэеры 49 заводаў і прадалі ў больш як 50 краінаў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Муры замка і касьцёла ў Крэве да (уверсе) і па (унізе) расстрэле
Муры замка і касьцёла ў Крэве да (уверсе) і па (унізе) расстрэле

21 ліпеня:

  • 356 да н. э.Герастрат падпаліў бажніцу Артэміды Этэскае, адзін зь сямі цудаў сьвету
  • 1773 — Папа Рымскі Клімэнт XIV забараніў ордэн езуітаў
  • 1798Напалеон разьбіў туркаў у бітве пад пірамідамі
  • 1917 — у Менску распачаўся II зьезд беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацыяў, утварылася Цэнтральная беларуская рада
  • 1917I Сусьветная вайна: у ходзе артылерыйскае атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт расстралялі ў Крэве муры замка і касьцёла (на выяве)
  • 1969 — амэрыканскія астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын зрабілі першыя крокі на Месяцы
  • 1970 — у Эгіпце завяршылася будова Асуанскіх дамбаў
  • 1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» зафіксавалі найніжэйшую на Зямлі тэмпэратуру (−89,2 °C)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.