Windir
| Windir | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | блэк-метал |
| Гады | 1994 — 2004 |
| Краіна |
|
| Адкуль | Согндал |
| Лэйблы | Tabu Recordings[d] |
| Склад | |
| windir.no | |
Windir (англ.: Warrior; бел.: Ваяр) — фолк-блэк-метал гурт з места Согндал, Нарвегія. У музыцы гурт спалучаў блэк-метал з нарвежскай народнай музыкай, паэтычна грунтуючыся на міфалогіі. Створаны ў 1994 годзе, але не выпусціўшы ніводнага альбома да 1997 года, Віндыр быў праектам вакаліста і мультыінструменталіста Тэр’е «Valfar» Бакена.[1]
За амаль дзесяць гадоў існавання Віндыр выпусціў чатыры альбомы, кожны паспяховейшы за папярэдні. Гурт распаўся пасля смерці Бакена ў гарах Сагндала у 2004 годзе, дзе ён памёр ад пераахаладжэння.[2]
Многія з твораў гурта напісаны на мясцовым нарвежскім дыялекце.
Смерць заснавальніка і памяць
[правіць | правіць зыходнік]14 студзеня 2004 года Тэр’е Бакен ішоў да сямейнай дзялянкі, але быў засцігнуты незвычайна кепскім на той час надвор’ем і замёрз па дарозе дадому. Пахаваны 27 студзеня ў царкве Стэджэ ў Нарвегіі. У сакавіку 2004 года гурт афіцыйна распаўся.[3]
Альбом-зборнік, які змяшчае ўрыўкі творцасці гурта, Valfar, ein Windir , быў выпушчаны ў 2004 годзе як даніна памяці Valfar. 3 верасня 2004 года ў Осла ўдзельнікі групы далі свой апошні канцэрт.[4]
Трое былых удзельнікаў стварылі групу Vreid, па-іншаму працягваючы свае і памерлага таварыша ідэйныя і музычныя прынцыпы.
Удзельнікі гурта
[правіць | правіць зыходнік]Апошні склад
[правіць | правіць зыходнік]- Тэр’е «Valfar» Бакен — вакал, гітара, бас, клавішныя, акардэон (1994—2004; да смерці)
- Ёрн «Стэйнгрым» Холен — ударныя (1994—2004)
- Ярле «Hvàll» Кволе — бас-гітара (2001—2004)
- Стурэ Дынгсёйр — рытм-гітара (2001—2004), вакал (2004)
- Стыян «Strom» Бакетэйг — сола-гітара (2001—2004)
- Гаут «Righ» Рефснес — клавішныя (2001—2004)
Былыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Сорг — гітара (1994—1996) і хор (on Det gamle riket)
- Ларс Сціан «Invictus» Хавраас — бас (сэсіённы)
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Sóknardalr (1997)
- Arntor (1999)
- 1184 (2001)
- Likferd (2003)
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Valfar, ein Windir (2004) — даніна павагі памерламу заснавальніку
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]- Sognametal (DVD, 2005)
Дэма альбомы
[правіць | правіць зыходнік]У дэма удзельнічаюць Вальфар на вакале, Сорг на гітары і Стэйнгрым на барабанах.
- Sogneriket (1994)
- Det gamle riket (1995)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Berger, Harris M.; Greene, Paul D. (2011-12-27). Metal Rules the Globe: Heavy Metal Music Around the World(англ.). Duke University Press. pp. 194. ISBN 978-0822347330.
Windir.
- ↑ Sognametal: The Legacy of Windir – Part 1. The Toilet Ov Hell [амерыканская англійская]. 2014-10-20. Праверана 2017-04-29.
- ↑ Rivadavia, Eduardo. [Windir (англ.) на сайце AllMusic "AllMusic ((( Windir > Biography )))"]. AllMusic. Retrieved July 21, 2013.
- ↑ WINDIR Is Now History. BLABBERMOUTH.NET [амерыканская англійская]. 2004-09-17. Праверана 2017-04-29.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Official website (У архіве)
- Biography
- Metal Archives File
