Vanguard 1
| Vanguard 1 | |
|---|---|
| | |
| Арганізацыя | United States Navy |
| Краіна |
|
| Распрацоўшчык | United States Naval Research Laboratory |
| Спадарожнік | Зямлі |
| Касмічная праграма | Vanguard |
| Папярэдні | Vanguard TV3 |
| Наступны | Vanguard 2 |
| Абарачэнняў | ~196,000 (16.3.2008) |
| Час запуску | 12:15:41 17 сакавіка 1958 |
| Ракета-носьбіт |
|
| Тэрмін працы | ~2.200 дзён |
| NSSDC ID | 1958-002B |
| Маса | 1,474 кг |
| Вялікая паўвось | 8.689,7 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,1909 |
| Нахіленне | 34,25° |
| Перыяд абарачэння | 134,2 хв |
| Апагей | 3.969 км |
| Перыгей | 654 км |
Vanguard 1 (бел.: Авангард 1) — чацвёрты штучны спадарожнік Зямлі, другі штучны спадарожнік ЗША і першы спадарожнік на сонечных батарэях. Першапачаткова запуск планаваўся яшчэ на 1957 год, але з-за аварыі ракеты-носьбіта ён быў запушчаны толькі ў сакавіку 1958. Хоць сувязь з Vanguard 1 была страчана ў 1964, ён знаходзіцца на арбіце дагэтуль і з'яўляецца найстарэйшым штучным апаратам у космасе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Vanguard меў форму шара з шасцю стрыжнямі-антэнамі. Дыяметр абалонкі — 16,3 см. Маса — 1,474 кг (менш, чым маса папярэдніх спадарожнікаў). Меліся два перадатчыка: 10 МВ, 108 МГц на ртутна-цынкавых батарэях і 5 МВ, 108.03 МГц на сонечных.
Саперніцтва паміж арміяй і ВМС
[правіць | правіць зыходнік]У 1957—1958 гадах армія і флот ЗША вялі жорсткую барацьбу за права першымі запусціць амерыканскі спадарожнік. Армія прадстаўляла праграму Explorer, а флот — Vanguard. Пераможцам стаў флот, але падчас запуску Vanguard TV3 6 снежня 1957 адбылася аварыя ракеты-носьбіта і першым спадарожнікам ЗША стаў Explorer 1.
