Electric Light Orchestra
| Electric Light Orchestra | |
|---|---|
| 1978 год. Осла. Нарвегія | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры |
прагрэсіўны рок[1] Сімфанічны рок Арт-рок[1] Поп-рок[1] Рок-н-рол[2] |
| Гады |
1970—1986 2000—2001 2012 — н. ч. |
| Краіна |
|
| Горад | Бірмінгем |
| Адкуль | Бірмінгем |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы | Harvest, Warner Bros., United Artists, Jet, Columbia, Epic, Legacy, Sony BMG |
| Склад |
Джэф Лін Рычард Тэндзі |
| www.elo.biz | |
Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я — 1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.
ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.
Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London»[3].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- The Electric Light Orchestra (1971)
- ELO 2 (1973)
- On the Third Day (1973)
- Eldorado (1974)
- Face the Music (1975)
- A New World Record (1976)
- Out of the Blue (1977)
- Discovery (1979)
- Time (1981) (as ELO)
- Secret Messages (1983)
- Balance of Power (1986)
- Zoom (2001)
- Alone in the Universe (2015) (як Jeff Lynne's ELO)
- From Out of Nowhere (2019) (як Jeff Lynne's ELO)
Зноскі
- 1 2 3 Ankeny, Jason. Electric Light Orchestra - Music Biography, Credits and Discography (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
- ↑ Robert Sheffield. Electric Light Orchestra(англ.) // Spin : журнал. — 1990.
- ↑ Звукарь, Д.. Electric Light Orchestra — Дорогая, я увеличил ELO (руск.)(недаступная спасылка). Звуки.ру. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 5 студзеня 2013.
